57,4% беларусаў паслугоўваюцца ў штодзёным жыццi расейскай мовай
Паводле вынiкаў апошняга апытання, зладжанага ў вераснi 2007-га незалежнымi сацыёлагамi пры садзейнiчаннi групы прафесара Манаева (удзельнiчала 1514 чалавек), 57,4% беларусаў паслугоўваюцца ў штодзёным жыццi расейскай мовай, 4,3% — беларускай, 14,6% — расейскай i беларускай, 22,5% размаўляюць на "трасянцы", 0,5% — на замежных мовах.