Міхась Кулеш
УРАТУЙ I ЗБЕРАЖЫ
апавяданне
Пахмурным лiпеньскiм ранкам саюзныя войскi i армiя крыжацкага тэўтонскага ордэна размясцiлiся на двух узвышшах, гатовыя да бiтвы. Менавiта тут, каля невялiкай, да гэтага нiкому невядомай вёскi Грунфельд, павiнен быў вырашыцца лёс доўгай кравапралiтнай вайны.
Седзячы на канi, якi нервова прытанцоўваў, Вiтольд уважлiва разглядваў баявыя харугвы крыжакоў. Яго ўразiла вялiкая колькасць рыцараў i лёгкiх вершыкаў у варожым стане.
- I колькi ж iх тут сёння сабралася,- нiбыта прачытаўшы думкi сяброў, прамовiў Вiтольд i нацягнуў павады, каб супакоiць каня.
- Але,- у тон яму адказаў Павел, якi знаходзiўся побач,- нас не меньш будзе.
- Колькi ведаю, нiколi столькi вояў не бачыў,- знарок абыякавым тонам падхапiў Мiхась, каторы раз папраўляючы похву з мячом. Ён яшчэ раз зiрнуў на варожых вояў ў белых плашчах з чорнымi крыжамi i весела прамовiў, пагардлiва махнуўшы рукой:
- Быць не можа, пераможам!
Усе, хто пачуў гэтыя словы, засмяялiся. Ад гучнага рогату пад вернiкамi захадзiлi конi, пачуўся бразгат жалеза.
- Не саступiм, ды i палякаў ваяваць вучыць не трэба,- натхнёны падтрымкай сяброў, сказаў Мiхась.
Мiжволi ўсе павярнулi галовы на Вiтольда, якi быў старэйшым i найбольш вопытным сярод iх.
Той нявесела ўсмiхнуўся i, паглядзеўшы на Мiхася з Паўлам, у сваю чаргу пажартаваў:
- Гэта вам, хлапцы, не ў "пiкара" гуляць,- а потым задумлiва дадаў: - Малiце Бога, каб перамагчы ды жывымi застацца.
Апошнiя словы паўздзейнiчалi на вершнiкаў, як вядро халоднай вады. Яны пачалi хрысццiца i ўпаўголаса чытаць малiтвы.
З шэрага, зацягнутага цяжкiмi хмарамi, неба пачаў iмжэць дробны дожджык. Недзе побач над лесам блiсканула маланка, потым пачуўся моцны раскат грому. Латы i зброя драбаў*, намокшы, адразу пабляклi. Напружанасць у радах вояў узмацнiлася. Нават конi перасталi скубсцi мокрую траву.
Перад полацкай дружынай узнiкла харугва з выявай Пагонi. Усе, як па камандзе, узнялiся ў сёдлах, пасля чаго з поклiчам "Вiльня!" войска, ашчэрыўшыся дзiдамi, рушыла ў атаку.
Стройнымi шарэнгамi, набiраючы хуткасць, вершнiкi пераадолелi спуск i пачалi ўздымацца на пагорак, якi займала крыжацкае войска. Ад тупату конскiх капытоў задрыжэла зямля.
Раптам вершнiкi, якiя былi наперадзе, пачалi правальвацца ў загадзя падгатаваныя ямы-пасткi. У гэтую ж хвiлiну з крыжацкага боку пачуўся залп гармат.
* Драб - стар.бел. рыцар
Жудаснае iржанне параненых коней i крыкi вояў заглушылi грукат падаючых цел. Не звяртаючы ўвагi на забiтых, воi iмкнулiся наперад. Пад гару, у расцяжку, неслiся перапужаныя конi, якiх прышпорвалi раз'юшаныя вершнiкi. Насустрач iм ударыў новы залп.
Хруснуў разбiты наплечнiк, i ў Паўлаву левую руку ўварваўся нясцерпна рэзкi боль. Конь спатыкнуўся i паляцеў цераз галаву, прыхоплiваючы за сабою вершнiка, але той у апошнi момант здолеў вызвалiць ступнi ног са стрэмяў i адштурхнуцца ад параненага каня. Скурчыўшыся ў камяк, Павел ляжаў на зямлi, са страхам чакаючы, што на яго наляцiць хто-небудзь з заднiх шарэнгаў.
Наперадзе пачуўся моцны лязгат зброi, i ён зразумеў, што вершнiкi дасягнулi крыжацкага войска. Гарматы змоўклi.
Разагнуўшыся, Павел сцiснуў ад болю зубы i, разарваўшы рукаво кашулi, пачаў перавязваць чыстай анучкай параненую руку. Пасля ён выцягнуў паясны рамень i, дапамагаючы сабе зубамi, зацiснуў рану. Боль трохi ацiх, i з-пад павязкi перастала сачыцца кроў.
Павел падняў галаву i ўбачыў, як да яго, пераступаючы праз забiтых i параненых, няспешна iдзе конь, а на iм, бязвольна прытулiўшыся да шыi, сядзiць, сцякаючы крывёю, Вiтольд. Павел падняўся i рушыў насустрач. Ён падышоў да вершнiка i ўбачыў залiты крывёю твар i параненую нагу, якая ўздрыгвала пры кожным кроку каня.
- Вiтольд! - крыкнуў Павел i, перамагаючы боль у руцэ, сцягнуў з сябра шчыт i перавязаў нагу. Вiтольд не варушыўся, толькi час ад часу ў непрытомнасцi стагнаў. Павел сабраў усе свае апошнiя сiлы, узабраўся на каня i, усеўшыся за спiнай сябра, пачаў перавязваць яму галаву. Пасля пацiху прышпорыў каня, кiруючы да невялiчкай хаткi, якая стаяла на водшыбе.
* * *
Вiтольд адчуў страшэнны боль у галаве, якi, здавалася, з кожным ударам сэрца аддаваўся ва ўсiм целе. Потым паступова боль суняўся, па грудзях пракацiлася цёплая хваля i з'явiлася адчуванне бязважкасцi.
Вiтольд расплюшчыў вочы i ўбачыў, як шэрая iмгла, якая яшчэ хвiлiну таму засцiлала зрок, паступова сплывае i перад iм паўстае казачна-прывабная карцiна.
Ён стаяў сярод квiтнеючага поля. I ўпершыню бачыў такой незвычайнай формы i колеру кветкi. Над iмi лёталi i прыгожа спявалi птушкi, а кветкi выпраменьвалi такi прыемны водар, што Вiтольд, забыўшыся на ўсё, проста стаяў i доўга глядзеў на гэтую прыгажосць.
Агледзеўшыся, ён нечакана заўважыў, што побач з яго правым плячом стаiць хлопчык у белай кашулi i спакойна пазiрае яму ў вочы.
- Ты хто? - Вiтольд не адразу пазнаў свой голас.
- Я твой Анёл,- проста адказаў хлопчык, узяў яго за руку i павёў цераз поле па ледзь прыкметнай сцежцы.- У той дзень, калi ты нарадзіўся , Гасподзь загадаў мне быць з табой.
Вiтольд пачаў пакрыху ўспамiнаць, што з iм здарылася. Яму захацелася даведацца, як скончылася бiтва i хто перамог.
- Бiтва яшчэ працягваецца, але вы пераможаце,- быццам чытаючы ягоныя думкi, адказаў анёл.- Вы разаб'еце крыжакоў, яны цяпер няскора пасягнуць на тваю Бацькаўшчыну.
- Пасягнуць?! - спытаў, амаль крыкнуў Вiтольд.- Калi гэта будзе?
Анёл спынiўся i ўважлiва паглядзеў на воя.
- Паслухай, я хачу ведаць, калi яны вернуцца i чым усё скончыцца,- голас Вiтольда крыху дрыжэў.
- Добра,- адказаў анёл i з нейкiм смуткам адвёў вочы ўбок,- павярнiся i глядзi.
Чалавек павярнуўся назад i тое, што ён убачыў, вострай дзiдай назаўсёды ўрэзалася ў ягоную памяць.
Перад iм адзiн за адным уставалi iншаземныя воi, а з iмi ён убачыў i тыя няшчасцi ды разбурэннi, што яны прыносiлi яго краю. Вiтольд выдатна разумеў, што адбываецца, але яго так уразiла лавiна захопнiкаў, што ён баяўся верыць сваiм вачам. Не выклiкала здзiўлення толькi зброя, якую трымалi ў руках iншаземцы. Вiтольд ведаў, як яна забiвае, хоць да гэтага часу не мог сабе нават гэтага ўявiць, што чалавечы розум здольны прыдумаць нешта падобнае.
Нарэшце ён убачыў нямецкага жаўнера з вiнтоўкай i прымкнутым штыком, але беды i ахвяры той вайны, здавалася, былi нiшто ў параўнаннi з тым, што адбылося потым.
А потым быў камiсар у чорным скураным адзеннi з чырвонай зоркай на шапцы. Вось тут пачалося разбурэнне храмаў, людзi выракаліся Бога i забiвалi святароў.
Пакаранне не прымусiла сябе доўга чакаць. Рослы эсэсавец з аўтаматам на шыi i рагатым крыжом на рукаве стаяў i нахабна ўсмiхаўся ў вочы Вiтольду.
Той раптам убачыў жахлiвую, неверагодную па чалавечых разуменнях карцiну: на палаючым хляве, пад напорам людскiх цел ламаюцца вароты i з пашчы агню выбягаюць старыя, жанчыны з немаўлятамi на руках i маленькiя дзецi, а iм насустрач б'е кулямёт.
- А дзецi! За што так караць дзяцей? - у роспачы Вiтольд павярнуўся да анёла.
- Яны знаходзяцца пад праклёнам сваiх бацькоў,- спакойна растлумачыў той.- Будзеш далей глядзець?
- Буду.
Эсэсаўца змянiў камiсар. I зноў рушылiся храмы, вынiшчалася вера ў Бога. Пакаранне не замарудзiла.
Страшэнны выбух, якi закiдаў смерцю ледзьве не ўсю краіну, нябачнымi часцiнкамi пранiк у кожнага чалавека. I, здавалася, нiколi не перастануць хварэць дзецi, агорнутыя нябачнай хваробай. Жанчыны баялiся нараджаць, i хутка колькасць нябожчыкаў перавысiла колькасць народжаных.
Вiтольд знямеў. Такое не магло прыснiцца нават у самым вар'яцкiм сне.
Анёл цiха стаяў побач, потым узяў яго за руку.
- Пойдзем.
- Не, што будзе далей?
- Магу сказаць толькi тое, што ўваскрэсне вера ў Бога, вернуцца сцяг i герб, але тваiм нашчадкам за гэта трэба будзе змагацца.
- Я магу вярнуцца туды, у вёску, да сваiх сяброў? - у вачах Вiтольда свяцiлася мальба.
- Яшчэ можаш,- анёл уважлiва глядзеў на чалавека.
- Я магу там гэта ўсё расказаць?
- Можаш, але я не раю табе гэтага рабiць. Твае зямлякi падумаюць, што ты звар'яцеў. Цяпер жа яны лiчаць, што ты ўжо нябожчык.
Вiтольд паглядзеў унiз i ўбачыў, як у хаце, куды яго прынеслi, сабралiся ягоныя сябры. Чацвёра вояў моўчкi стаялi каля ягонага цела.
- Я вярнуся.
- Вяртайся,- анёл з любасцю i павагай пазiраў на Вiтольда разумеючы, што адбываецца ў яго душы.
Перад тым, як апусцiцца ўнiз i ўвайсцi ў сваё параненае i старанна перавязанае сябрамi цела, Вiтольд павярнуўся да анёла i спытаў:
- Скажы, а ты заўсёды будзеш са мною?
--- Не я вырашаю дапамагаць табе ці не , а Айцец Наш Нябёсны , так што ў сваіх малітвах да мяне звяртацца не трэба , гэта грэх . Я ўсёадно не здолею нічога зрабіць пакуль мне не загадае Бог . Веруй ў Госпада Ісуса Хрыста , і ўратуешся ты і ўвесь дом твой .
- А што адбываецца калі я грашу?
Анёл горка ўсмiхнуўся:
- Калi ты прымаеш грэх, мяне гэта вельмi прыгнятае. Я адыходжу ў бок . Аднаго разу я нават плакаў. Ты ведаеш калi?
Вiтольд адразу ўспомнiў той агiдны i недарэчны выпадак. Нiколi ў жыццi ён не перажываў такога сораму, таму непаслухмяным языком толькi i змог вымавiць:
- Прабач. Я больш нiколi...
- Веру, iдзi,- анёл яшчэ раз усмiхнуўся i правёў позiркам Вiтольда, якi думкамi ўжо быў сярод сваiх сяброў i спадзяваўся на тое, што зможа хоць чым-небудзь дапамагчы сваёй Бацькаўшчыне.
* * *
У хаце стаяла поўная цiшыня. Стомленыя пасля бою i ўражаныя смерцю свайго сябра, якога любiлi i паважалi, моўчкi сядзелi ваяры. Павел да гэтага часу не мог сабе ўявiць, як ён скажа Вiтольдавай жонцы, што яе муж загiнуў. Ён яшчэ раз у роспачы паглядзеў на сябра i раптам убачыў, як у таго задрыжэла шчака.
Павел перахрысцiўся, але здань не прапала.
- Мужчыны! - толькi i вымавiў ён, паказваючы пальцам на твар нябожчыка.Усе зiрнулi на нябожчыка i нечакана пачулi глыбокi ўздых .
У Вiтольда заварушылiся пальцы, павольна паднялася грудзiна, i на выдыху ён расплюшчыў вочы.
- Ён жывы! - першы апомнiўся Мiхась.- Жывы!
- А мы цябе ўжо хаваць хацелi - нярвова засмяяўшыся, выгукнуў Алесь.- Ты нас чуеш?
- Так, чую.
- Перамога! Мы перамаглi тэўтонцаў! - шчасцю ваяроў не было межаў.- Радуйся!
- Я ведаю,- цiха прамовiў Вiтольд.
- Адкуль? Ты ж... Калi цябе сюды прынеслi, яшчэ нiчога не было вядома. У цябе трызненне.
- Не, я ўсё разумею,- спакойна адказаў Вiтольд,- i гэта яшчэ не перамога.
Ён павярнуўся на бок, i па шчацэ пакацiлася сляза. "Каб вы толькi ведалi" - гэта думка засела ў галаве, i ён зразумеў, што не зможа сёння яшчэ раз перажыць тое, што яму паказаў анёл. "Няўжо гэта праўда? Але... Трэба жыць",- падумаў Вiтольд i паглядзеў на сяброў, якiя радавалiся, не звярнуўшы анiякай увагi на яго апошнiя словы.
А тым часам ваяры аб'яднаных сiл дабiвалi ў лесе рэшткi крыжацкага войска i збiралi ў гурты палонных. Найвялiкшая бiтва таго часу скончылася поўнай перамогай над Тэўтонскiм ордэнам, i толькi ноч выратавала крыжакоў ад канчатковага разгрому.
На полi засталiся ляжаць тысячы забытых. Халодны начны дождж няспынна змываў кроў з пакалечаных i нерухомых целаў. I здавалася, што сама прырода аплаквае нябожчыкаў, душы якiх праз нейкi час павiнны прадстаць перад Вялiкiм i Справядлiвым Суддзёю.