0
Як табе за мяжой удалося захаваць беларускую мову? — гэта пытанне Касцюкевiчу задае ледзь не кожны, хто чуе ягоную лiтаратурную гаворку.
— А як вам у Беларусi ўдаецца заставацца беларусамi? Тут жа ўсё па-расейску! — адказвае ён. — Кожны раз, вяртаючыся ў Менск, я са сваёй беларускай мовай пачуваюся "уцiсканай мяншыняй". Ведаеш, не важна, у якой краiне чалавек знаходзiцца. "Беларушчына" перадусiм жыве ў ягонай свядомасцi.