Нет власти не от Бога

Тут я нічога новага вам не скажу. Як сказана ў Святым Пісанні, “няма ўлады не ад Бога; а існуючыя ўлады ад Бога ўстаноўлены. Таму той, хто супрацівіцца ўладзе, супрацівіцца Божаму пастанаўленню; а тыя, што супрацівяцца, самі наклічуць на сябе асуджэнне”. (Пасланне Св. Паўла да Рымлянаў 13:1)

Як абвяшчае Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: “Статья 3. Единственным источником государственной власти в Республике Беларусь является народ.

Статья 21. Обеспечение прав и свобод граждан Республики Беларусь является высшей целью государства”.

Як бачыце, наша дзяржава існуе для адной мэты – забеспячэнне правоў і свабод грамадзян. Уся ўлада ў дзяржаве належыць народу. Больш таго, улада народа ад самога Госпада Бога устаноўленая.