МАЛАДЫ ФРОНТ абвяшчае мастацкі конкурс “Тузін думак пра Беларусь!”, прысьвечаны дванаццаму дню народзінаў маладзёвага руху!
МФ запрашае ўсіх ахвочых прыняць удзел у гэтым мастацкім конкурсе.
УМОВЫ конкурса вельмі ПРОСТЫЯ:
*дасылайце нам, калі ласка, адзін ці некалькі мастацкіх твораў, прысьвечаных Беларусі ці Маладому Фронту. Гэта можа быць як проза, так і паэзія, як малюнкі, так і аўтарскія фотаздымкі. Тэму вы абіраеце на свой густ,у якасьці прыклада прапаноўваем “Тузін думак пра Беларусь!”, “Беларусь – гэта Сьвятое!” і інш. Кожны з вас мае свой цудоўны талент, таму мы ўпэўнены, што вы зможаце раскрыць і паказаць сябе у гэтым конкурсе!
*працы прымаюцца ў электронным і папяровым варыянце да 15 жніўня. Малюнкі могуць быць адсканіраваныя. Калі ўзьнікне патрэба, аўтар мусіць прадставіць малюнак у арыгінале. Прымаюцца таксама малюнкі, зробленыя ў кампутарных праграмах.
НАШЫЯ ПАШТОВЫЯ СКРЫНІ:
konkurs@mfront.net
220050 г. Менск-50, а/с 179
* паэзія і проза мусяць быць абавязкова на беларускай мове ў любым правапісаньні (тарашкевіца, нармакаўка, лацінка)
*усе працы разьмяшчаюцца на адмысловай старонцы сайта mfont.net, а таксама у суполках інтэрнэт-сэтак “Жывы Часопіс” і “Укантакце”, дзе будзе адбывацца галасаваньне
* цэніцца неардынарнасьць і арыгінальнасьць
20 жніўня журы з 12 вядомых беларускіх літаратараў, журналістаў, фатографаў і мастакоў аб’явіць 12 пераможцаў!
Напрыканцы жніўня пройдзе ўрачыстае ЎЗНАГАРОДЖВАНЬНЕ пераможцаў каштоўнымі прызамі!
Напрацягу конкурса на сайце будзе праходзіць галасаваньне.
ПРЫМАЙЦЕ Ў ІМ АКТЫЎНЫ ЎДЗЕЛ!!
І, безумоўна, некалькі СЮРПРЫЗАЎ!:
*памятныя сувеніры атрымаюць УСЕ удзельнікі конкурса
*тыя таленавітыя юнакі, якія здолеюць поўнасьцю раскрыць свае думкі пра Беларусь у 12 сказах (радках), ці нейкім іншым чынам адлюстраваць сімвал “12” у сваіх творах, атрымаюць адмысловыя прызы!