Адключаць гарачаю ваду на ноч - незаконна.

Магчыма, вам знаёмая праблема адсутнасці вады ўначы. Сумнеўная практыка адключаць ваду на ноч вядзе адлік з савецкіх часоў і найчасцей вытлумачваецца камунальнікамі састарэлым абсталяваннем і адсутнасцю сродкаў. Жыхароў дома № 13 па Віцебскім праспекце ў Магілёве, якія спраўна аплачваюць паслугі ЖКГ, “дастаў” існы стан рэчаў, і яны “пайшлі па інстанцыях. Адказ прыйшоў ад намесніка міністра ЖКГ. Міністэрства прызнала парушэнні, абавязаўшы гарадское ўпраўленне ЖКГ паэтапна ўвесці новае абсталяванне. Да таго ж ваду там цяпер адключаюць не з 24, а з 2.00 да 5.00.

Як вядома, у Курасоўшчыне таксама адключаюць гарачую ваду на ноч. Калі вас гэта непакоіць, паведамляйце на нашу гарачаю лінію.