Канец чвэрці ў мяне, у кагосьці хутка сесія, хтосьці ўжо пачаў яе здаваць, а думаць так не хочацца... Не ведаю, як там хто,але ў мяне нешта зусім думкі накіроўваюцца не туды, куды хацелася б іх пасылаць пад канец першага паўгодзя. У мяне складаецца такое ўражанне, што мая галава вырашыла з мяне паздзеквацца і спецыяльна,мне на зло не хоча слухацца. Ну,напрыклад,замест таго, каб сядзець дома, рабіць рэфераты на ўсе тэмы, якія існуюць і па ўсім прадметам,што існуюць, я мару пра нейкія тэатры і рэпетыцыі... А ў рэшце рэшт усё сканчваецца тым, што я не іду ні туды і ні туды, сяджу дома і разважаю на тэму, як бы мне накіраваць свае мазгі працаваць там, дзе ім трэба,а не дзе хочацца... Ніхто не падкажа, не дапаможа скіравацца у тым напрамку... Я вось падумала: можа быць мне пачаць кантактаваць з якімі завучкамі. Кажуць: С кем поведёшься от того и наберёшься. А я кажу: З кім павядзешся,так табе і трэба. Мне тут на думку прыйшло, можа змагу стаць такой жа добрай дзяўчынкай, якую цікавяць толькі навучаннне і адзнакі. Праўда,настаўніца ў пачатковай школе (трэба аддаць ёй пашану) заўсёды казала нам, што вучымся ж мы не дзеля адзнак, а дзеля ведаў. Але, напэўна, гэта не мой лёс лёс--ціха сядзець за сталом,вучыцца па падручніках, хавацца ад жыцця. Лепей вучыцца ў жыцці, па-сапраўднаму. Вучыцца жыць. Я як той Пячорын з "Героя нашего времени", што заўсёды залазіў у лёс іншых людзей і ўсё там ламаў, а потым думаў: і навошта я туды палез? Хто мяне прасіў? Або я як Наздроў з паэмы Гогаля "Мёртвые души". кажуць,што ён быў гістарычным чалавекам... тамушто ні адна скандальная гісторыя не адбывалася без яго і там, дзе ён знаходзіўся, не магло быць ціха і спакойна. Заўсёды ён трапляў у нейкія гісторыі... Дык вось, страшна ж не за сябе... а за тых бедных людзей з якімі я павядуся...Панабіраюцца ад мяне не таго, чаго трэба... Але ў такіх выпадках перамагае сіла характару... і колькасць...
19.12.2007г.
Ужо трэці дзень наш клас дзяжурыць.Страх!Не больш і не менш СТРАХ.Мяне паставілі паміж 3 і 4 паверхамі.Самае цікавае.што там амаль ніхто не ходзіць.Мяне спужаліся ці што? =) Дзяўчына,што стаіць з іншага боку таксама паміж 3 і 4,распавядала,што ў яе галава баліць ад шуму--столькі людзей там праходзіць,прабягае,крычаць і так далей.Я ж нічога не маю супраць,але сумна мне там адной стаяць.Пасля 3 урока патэлефанавала хлопцу знаёмаму,падумала,што хоць не так сумна будзе...Так,я не памылілася... =) Калі я размаўляла,уніз праходзіў нейкі хлопчык,спыніўся і глядзіць на мяне позіркам:"Што ты ад мяне хочаш?".Я спачатку не звярнула ўвагу і далей размаўляла,але той стаіць і глядзіць на мяне...Калі мне гэта надакучыла,я спытала,што ён на мяне глядзіць.А ён мне адказаў,што ён не разумее,што я яму кажу.Я сказала,штоя з ім наогул не размаўляла.Уявіце яго здзіўленне,калі ён пачуў гэтыя словы:пусты калідор,толькі я і ён,я размаўляю,аказваецца яшчэ і не з ім.Ён паглядзеў на гэты раз ужо на мяне,як на вар'ятку і пайшоў.Я стаю і ўсё яшчэ размаўляю па тэлефоне...Праз хвіліну ён прыходзіць,але...не адзін.З ім ідзе яшчэ адзін хлопчык.Становяцца каля мяне і слухаюць маю размову.Першы хлопчык піхае ў бок другога і кажа:"Я ж табе казаў,што яна сама з сабой размаўляе!".Той глядзіць на мяне і яны ўходзяць.Але гэтым ўсё не скончылася.Праз хвіліну яны прывялі яшчэ штук 7 хлопчыкаў.Сталі на пляцоўцы,дзе я стаяла і сталі слухаць,а я ўсё яшчэ размаўляю па тэлефоне...Потым яны пачалі крычаць,бегаць вакол мяне і пытацца,чаму я размаўляю сама з сабой.Калі я сказала ім,што размаўляю па тэлефоне,яны папрасілі,каб я пакзала ім тэлефон.Уявіце,я дастаю тэлефон з кішэні,закрыты і ўпэўніваю дзяцей,што я па ім размаўляю.Яны мне так надакучылі сваімі тупымі пытаннямі і фразамі,што я не вытрымала і накрычала на іх і скінула аднаго з лесвіцы.Але іх гэта не спыніла і яны ўсё роўна тусілі там.Што я толькі не рабіла,каб прагнаць іх,але...нічога не дапамагло.Мне пашанцавала толькі,што праходзіў трудавік і спытаўшы:"Што,прыстаюць да цябе?" на што я адказала праклёнамі на гэтых дзецей,ён прагнаў іх.На наступным перапынку яны зноўку прыйшлі,але так як я ўжо не размаўляла па тэлефоне,яны не пачулі "трызненне звар'яцелай металісткі".І як растлумачыць дзецям,што ёсць такая цудоўная рэч--навушнікі... =)
22.12.2007г.
Все,все,все в восхищении!!!!!!!!!!!
Хто слухаў новую Арыю або хаця б чытаў "Мастер и Маргарита",той зразумее пра што я кажу....У мяне сёння "Бал у князя Тьмы" =))
Год,а можа быць і болей я не хадзіла на вялікія канцэрты.Так,бывала ў ХДН зайду на што-небудзь.Я ўжо забыла,што такое клубы.І вось,"после стольких лет ожидания" =) я зноў вярнулася.Гэта можна было б назваць (так зрабілі б КГ) "Второй приход королей" або (так зрабілі б "Трэці шлях") "Вазврашчэніе блуднага бацькі" або (так зрабілі б Within Temptation) "This is not our farewell" і шмат яшчэ розных назваў.
Я буду ў даўгой спадніцы,майцы,сцілах,напульсніках і нейкай лухтой на шыі.Самае класнае,што ўсё гэта СКУРАНОЕ.!!!Ну,не зусім,але глядзіцца пад скуру.Калі атрымаецца,скіну фоткі потым.Але гэта глядзіцца шыкова...
4.01.2008г.
Учора ў мяне быў дзень нараджэння...М-м-м...Дзе бурныя авацыі,шарыкі ў небе,салют і гара падарункаў пад дзвярыма??? =)
Мне здаецца,што гэта быў самы лепшы дзень нараджэння за ўсё маё жыццё.Я зразумела адну геніяльную рэч:не трэба шукаць вясёлага,бурнага,класнага і моднага дня...менавіта мне...І як я раней да гэтага не дадумалася...не ведаю.Раней я штосьці выдумляла і выраблівала,потым проста бадзялася па горадзе з парачкай дзяўчынак і "весялілася".
Я нават не спадзявалася,што гэты дзень будзе настолькі прыемным.Я не атрымала амаль падарункаў,хаця раней лічыла,што дзень нараджэння,дзе мала падарункаў,сапсаваны.Затое не было той фальшы і нейкіх левых слоў,дзеянняў,да і людзей непатрэбных....ну толькі можа Ленкі (дзяўчыны Кіпелава),якая мяне вельмі любіць =) і якая калі я зыходзіла сказала Кіпелычу:Калі ты зараз не пойдзеш дадаму,то я цябе лясну, а можа і яшчэ каму-небудзь.І выразна паглядзела на мяне... =) Да...яна заўсёды мяне любіла...Ох уж эти девчёнки!!!!
Я толькі зраніцы ўчора прыехала з Кіева.Нешта апошні час у мяне з'явілася традыцыя сустракаць святы ў транспарце.Вось напрыклад Новы год я сустрэла ў маршруццы...Дзень нараджэння пачаўся ў мяне ў цягніку...Карацей,я такая з дарогі пайшла паспала (На свой дзень Нараджэння!!!!) а потым пайшла яго святкаваць.Спачатку я сустрэлася з Вэдарам,потым з Жэнем,якому вельмі не спадабалася,што я гуляла з Вэйдарам.Потым ,пасля таго,як ён купіў мне бардовую ружу за 5 тысяч,я адправіла Жэнечку дадому і пайшла Да Алега,той што Кіпелаў,мы амаль класна правялі час,амаль,таму ўто Леначка не дала нам нават паглядзець адзін на аднаго,ну амаль =),але яго бачыць і размаўляць з ім мне прынесла вельмі шмат асалоды,бо мы не бачыліся месяцы 2.А калі апошні раз бачыліся вельмі моцна пасварыліся.Ён амаль з мяне не сцебаўся.Я яго добра ведаю і ведаю,што гэта значыць,што ён таксама вельмі па мне сумаваў і рад мяне бачыць.Потым мы павінны былі ісці ўдваіх у краму,але Ленка,канешне нас не адпусціла і мы пайшлі ўтраіх.Потым я сустрэлася з гітарыстам і ён падараваў мне Белую з ружовым адценнем ружу ...вельмі прыгожую.Мы пасідзелі і папілі міла кавы.Потым развіталіся і я пайшла зноў да Алега...Ну не наразмаўлялася і не наглядзелася...
Я зразумела,чаму я так класна адсвяткавала свой Дзень Нараджэння.Я святкавала яго з тымі людзмі,якія мне самыя любыя ў свеце.Ці магла я адмовіцца ад шчасця чуць яго голас і ведаць,што ён дзесьці тут,побач хоць раз у год,на свой дзень нараджэння?
Калісьці даўным-даўно на нейкім сайце я ў подпісі нейкай дзяўчыны знайшла такія словы:Самый лучшый способ скучаць по человеку--это быть с ним и понимать,что он никогда не будет твоим....
8.01.2008 г
Як цікава бывае складаеццца жыццё:жывеш,нікога не чапаеш і раптам здараецца што-небудзь такое,ад чаго хочацца пайсці павесіцца або скінуцца з маста або наліць гарачай вады ў вану ,залесці туды і парэзаць вены...А здаецца нікога не чапаў,добра ставіўся да людзей,дапамагаў ім.Людзі--такія істоты,якім невядомы ніякія добрыя пачуцці ўжо.Калі чытаць гістарычныя раманы або легенды,з'яўляецца ўражанне,што ўсё ж такі існавалі добрыя людзі,а калі глядзіш вакол сябе,разумееш,што такіх ужо не засталася.А можа быць,падманваюць легенды і гісторыя.Людзі хацелі быць добрымі,але не маглі перамагчы свой дрэнны бок і выдумлялі неіснуючыя гісторыі з неіснуючымі людзмі...
There are 10 Comments
Нееее, не так
Нееее, не так гэта усё.... спазнаўшы свабоду аднаго разу, у ланцугі ўжо не хочацца... ну, у сэнсе, мне, напрыклад. Ведаеш, якой я была. Цяпер, нат калі б я вельмі-вельмі моцна захацела... ну наўрад ці. Наконт пустога бадзяння - хаха, думаеш, так у адной цябе? Хахаха. *уздыхаючы* А потым сэсія і "ноч перад Раством"... Але пакуль... гэта як у песні "Глюкаў": "Сення нядзеля, і мы гуляем" )))))
Гуляць,пакуль ёсць час або іы яшчэ маладыя
Не ведаю,мне здаецца,што людзі да ўсяго прызвычайваюцца.Нават да кайданоў і крат.Калі вольналюбівы губляе свабоду.першы час,канешне,ён будзе пакутваць.а потым прызвычаецца...Канешне,ён ніколі не зможа забыцца на шчаслівую свабоду.але...Карацей,пакуль ёсць час--гуляем.Маладосць нельга прапускаць ----------------------------------------------------------------------------------------- Лучше быть одному всю жизнь,чем найти свой дом и жить в нём с кем попало (М.Пушкина)
Нееее, я ніколі
Нееее, я ніколі не вярнуся да таго, што было... ты права наконт маладосці. Нельга. Што я з поспехам і раблю ))))) МЫ РОБІМ ))))
Не забываць!!!
Усё гэта так,але і забываць,што нам яшчэ жыць і жыць таксама не трэба.Жыць сённешнім днём я лічу няправільным...але і думаць толькі пра будучыню--таксама глупства...Проста трэба знайсці залатую сярэдзіну...----------------------------------------------------------------------------------------- Лучше быть одному всю жизнь,чем найти свой дом и жить в нём с кем попало (М.Пушкина)
....Жыць
....Жыць сённешнім днём я лічу няправільным...але і думаць толькі пра будучыню--таксама глупства...
Как же вы, Эмилия , ошибаетесь!
Именно о будущем и надо думать. Жить в настоящем. И помнить о прошлом.
Только тогда твоя жизнь будет иметь смысл и цель . Сомневаешься? Подумай сама, какой смысл думать о том , что прошло? Прошлого не изменишь, как не думай. Помнить о прошлых ошибках необходимо, это поможет не совершать их в настоящем и будущем. Память о прошлых свершениях и добрых делах - залог уверенности в своих силах.
В настоящем надо жить. Действовать, совершать поступки. Настоящее быстротекуще. Миг и его уже нет, оно стало прошлым. и ничего уже не сделаешь, не изменишь. И что бы действовать без ошибок, без разочарований, необходимо зарание быть готовым к этому моменту, продумать все. И что делать, и как. А для этого надо думать о будущем.
Ведь только от того, как ты себе его представишь, продумаешь свои действия в нем, подготовишь необходимые условия в настоящем, зависит то, каким оно будет , каким станет в назначенный срок твое настоящее и какое прошлое ты будешь вспоминать потом.
PS А с мальчишками в школе ты повела себя неправильно. показала бы им наушник , они и сами догадались бы. а так, только себя перед ними выставила " странной девушкой" и себе нервы вздернула, раз кричать на них начала.....
Добрее надо быть.
Непаразуменне
Я не пісала, што аб будучыні не трэба думаць. Дакладней, я вызначу так:.... Жыць сённешнім днём я лічу няправільным... але і думаць ТОЛЬКІ пра будучыню -- таксама няправільна... І памятаць пра былое таксама не пра усё трэба. Ёсць у мінулым рэчы, якія лепей пакласці ў труну і пахаваць. Я згодна, што памылкі забываць не трэба, але ёсць такія памылкі, якія лепш узгадваць як правіла, а не як сітуацыю. И что бы действовать без ошибок, без разочарований, необходимо зарание быть готовым к этому моменту, продумать все... Немагчыма чалавеку не рабіць памылак. Як бы не рыхтаваўся чалавек, гэта не заўсёды дапаможа. ён не можа ведаць усё,што адбудзецца.Канешне,гэта правіла можна выкарыстоўваць,але як пісаў А.С.Пушкін: Но правил нет без исключений. Усё прадказаць нельга. Ведь только от того, как ты себе его представишь, продумаешь свои действия в нем, подготовишь необходимые условия в настоящем, зависит то, каким оно будет , каким станет в назначенный срок твое настоящее и какое прошлое ты будешь вспоминать потом... Так, генияльная думка. =)) P.S.Яны бачылі навушнікі... І я самая добрая дзяўчына на вуліцы Ландара...=)
-----------------------------------------------------------------------------------------
Лучше быть одному всю жизнь,чем найти свой дом и жить в нём с кем попало (М.Пушкина)
Ооооо не,
Ооооо не, толькі ня трэба цытаваць Кукушкіна...
Я згодна, што ты павяла сябе няправільна. Такімі дзеяннямі ты б ні за што не вымусіла іх пакінуць цябе у спакоі. Але што дрэннага з таго, што яны падумалі, гшто ты дзіўная? Я да гэтага імкнуся на працягу усяго свайго жыцця і не бачу нічога дрэннага...
Не толькі Ландара, але і усяго Менска.
Гэта камплимент?
- Не выдумляй,ты нiколi не вызначалася i не iмкнулася да гэтага...пакуль не пазнаёмiлася са мной...
-----------------------------------------------------------------------------------------
Лучше быть одному всю жизнь,чем найти свой дом и жить в нём с кем попало (М.Пушкина)
Думаю, нейкія
Думаю, нейкія праявы да таго усё роўна былі
Не ведаю...калі
- Не ведаю...калі я з табой пазнаёмілася,я іх не ўбачыла.Можа быць я ім не спадабалася,праявам гэтым, і яны вырашылі ад мяне схавацца? =)
-----------------------------------------------------------------------------------------
Лучше быть одному всю жизнь,чем найти свой дом и жить в нём с кем попало (М.Пушкина)