Пры падтрымцы царквы "Новая Зямля" і дабрачыннага аб'яднання "Надзея дзецям" у Курасоўшчыне пачынаецца праграма,

Пры падтрымцы царквы "Новая Зямля" і дабрачыннага аб'яднання "Надзея дзецям" у Курасоўшчыне пачынаецца праграма "Нашыя дзеці - самыя лепшыя".  Запрашаем настаўнікаў і бацькоў да ўдзелу ў праграме.Мэта Праграмы – дапамагчы нашым дзецям пазбавіцца ад негатыўных формаў паводзін і развіць навыкі безканфліктных зносінаў. Як мы чакаем, у выніку дзеці навучацца добра сябе паводзіць, сябраваць, дапамагаць адзін адному і г.д. Сутнасць праграмы ў наступным:

  • * 1. Гаворачы проста, за добрыя паводзіны дзецям у табель ставіцца «кропка», за дрэнныя – «минус». За вельмі добры ўчынак ставіцца «плюс».
  • * 2. Па выніках дня вучні, набраўшыя наибольшаю колькасць "кропак", атрымліваюць прызы. Вучні, якія атрымалі «плюс», прыз атрымліваюць гарантавана. (Прызы прадстаўляюцца дабрачынным аб'яднаннем "Надзея дзецям").
  • * 3. Вучні, якія атрымалі «минус», выконваюць якія-небудзь практыкаванні (прысяданні, адцісканні, падскокі), якую-небудзь работу або якое-небудзь іншае заданне, якое яны рабіць не хочуць. (Нататка: па магчымасці, лепш назначыь дзецям заданне адразу, як толькі адбылося парушенне.)
  • * 4. Па выніках месяца пераможцы атрымліваюць супер-прыз.
  • * 5. Першапачаткова адзначаецца кожны добры ўчынак, потым праз адзін, затым выбарча па меркаванні настаўніка.
  • * 6. Па меры таго, як у вучняў фарміруюцца пазітыўныя звычкі, ім паступова прапаноўваюцца новыя патрабаванні.
  • Увага: Варта сцерагчыся фарміраванні ў дзяцей звычкі рабіць добрыя справы за плюсы. Ні пры якіх умовах не рэкамендуецца ставіць «плюс» за ўчынак, зроблены відавочна напаказ. Таксама, варта рэгулярна нагадваць, што плюсы ставяцца толькі за ўчынкі, зробленыя «за проста так».
  • Больш падрабязную инфармацыю можна атрымаць па тэлефону: (017)212 45 81, (029)501 87 81, (029)408-21-79. respublikabelarus@biz.by