Як атрымаць шэнгенскую вiзу
З 21.12.2007 ў Шэнгенскую зону ўступаюць апроч iншых Лiтва, Чэхiя, Славакiя i Польшча. З 21 снежня 2007 можна падаць дакументы на атрыманне шэнгенскай вiзы ў любую з амбасадаў гэтых краiн. Тэрмiн выдачы вiз — да 10 дзён. Для таго каб атрымаць шэнгенскую вiзу, неабходна запоўнiць анкету, прынесцi фотаздымкi, адксеракапiраваць пашпарт, прадаставiць арыгiнал запрашэння, а таксама падаць даведку з месца працы з указаннем пасады i заробку за апошнiя 6 месяцаў, а таксама пацвярджэнне з працы, што вас не звольняць да прыезду назад.