0
Польская "Gazeta Wyborcza" паведаміла, што ЕС адчыняе свой рынак для беларускіх тавараў, павялічвае колькасць стыпендый для студэнтаў, прапануе фінансавую падтрымку для беларускіх фірм, стварае ўмовы для спрошчанага атрымання беларусамі віз і г.д. І ўсё гэта ў замен за дэмакратызацыю. Камісія ставіць Беларускаму ураду 12 умоваў, па выкананні якіх ЕС пачне рэалізацыю сваіх абавязацельстваў. Сярод умоваў, між іншага, вызваленне палітычных зняволеных, спыненне рэпрэсій у дачыненні да апазіцыі, дасканальнае раследванне справы зніклых апазіцыянераў і журналістаў. І ўрэшце — вольныя выбары.