Белорусский конспиратор - советы по безопасности

 Уступнае слова

 
Бясьпека як працэс. Давер і надзейнасьць
 
АБАРОНА НОСЬБІТАЎ ІНФАРМАЦЫІ І СРОДКАЎ КАМУНІКАЦЫЯЎ
ВЫКЛІКІ І СЬЛЕДЗТВА
БЯСЬПЕКА ПАМЯШКАНЬНЯ
АБМЕЖАВАНЬНЕ ВОЛІ І ЗАТРЫМАНЬНЕ
ПРАВАКАЦЫІ
МАЛЫ КАНСЬПІРАТАР


 
Уступнае слова
 
У часыі польскай "Салідарнасці" сярод польскага руху супраціву была распаўсюджаная брашура «Малы канспіратар». У ёй былі змешчаныя парады «часова вольных людзей» з тым, як трэба арганізоўваць падпольную працу. Цяпер польскі «Малы канспіратар» ізноў набывае папулярнасць, гэтым разам сярод беларусаў.
 
Аўтары дадзенага дапаможніка прапануюць чытачам сваё бачанне таго, як бяспечным чынам арганізаваць працу падпольнай арганізацыі. Таксама дапаможнік можа быць карысным і для індывідуальных асобаў, якім пагражаюць незаконныя абмежаванні правоў і пераслед.
 
У тэксце звяртаецц увага не толькі на асноўныя правілы бяспекі і канспірацыі, але і на прававыя (юрыдычныя) магчымасці абароны сваіх правоў і сваёй дзейнасці - пакуль у нашай краіне захаваліся некаторыя прыкметы законнасці. Але не трэба забывацца, што ў некаторых справах закон у Беларусі не дзейнічае - таму трэба ладзіць сваю дзейнасць такім чынам, каб, па магчымасці, не патрапіць у кіпцюры дзяржавы. У гэтым дапаможніку вы знойдзеце некалькі парадаў пра наладжванне інфармацыйнай бяспекі ў падполлі, пра прэвентыўную абарону памяшкання і асобы, у тым ліку падчас следчых дзеянняў і затрыманняў, пра сродкі прадухілення некаторых правакацыяў з боку ворага. 
 
У якасці дапаможнага матэрыялу змешчаны выбраныя кавалкі з тэксту польскага «Малога канспіратара». У тэксце шырока выкарыстоўваліся і іншыя матэрыялы падобнага кшталту. Аўтары вітаюць як мага шырэйшы распаўсюд і капіраванне гэтага выдання, а таксама спадзяюцца, што адмыслоўцы здолеюць выправіць мажлівыя памылкі і недахопы альбо дапоўняць яго дадатковымі карыснымі парадамі.
 
Дадзены дапаможнік прызначаны для выкарыстання ў якасці метадычнага матэрыялу для грамадска-палітычных актывістаў і агітатараў ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне сярэдняй тэхнічнай адукацыі. Можа быць скарыстаны падчас падрыхтоўкі і правядзення палітінфармацыяў, у выкладанні дысцыпліны «Асновы ідэалогіі Беларускай дзяржавы».
 
Аўтары-ўкладальнікі

Вход в систему