9 студзеня 2010 г., на 85 годзе жыцця адышоў у вечнасць кс. Юзаф Булька, які на працягу многіх гадоў нёс сваё служэнне ў мосарскай парафіі Віцебскай дыяцэзіі. 27 снежня мінулага года святару споўнілася 84 гады.
Пахавальная святая Імша і пахаванне святара адбудзецца ў панядзелак 11 студзеня ў 11.00 у Мосары. Усіх вернікаў і людзей добрай волі заахвочваем у гэтыя жалобныя дні ахвяраваць свае малітвы і цярпенні ў інтэнцыі душы памерлага кс. Юзафа. Вечны адпачынак дай Яму, Пане...
==
кс. Аляксандр Амяльчэня
Адказны за СМІ пры Сакратарыяце
Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Ад рэдакцыі: Мосарскі касцёл і парк пры ім вядомыя далёка за межамі Беларусі. Таксама, Мосар - адно з нямногіх месцаў на Беларусі, дзе пасьпяхова перамагаюць пьянства.
