Індэкс даверу

"У ліпені сацыёлагі (Зеркало-Инфо) апыталі каля 1712 жыхароў Беларусі ў веку 18 гадоў і старэйшых. Індэкс даверу вылічаецца шляхам розніцы паміж станоўчымі і адмоўнымі ацэнкамі, удакладняе "Беларускі партызан".
Царква мае найбольшы індэкс даверу — 24. За ёй ідуць войска (14), ААН (8), АБСЕ (3). Усе астатнія структуры маюць мінусавы індэкс даверу. У недзяржаўных СМІ гэты паказчык — мінус 8, ва ўрада і судоў — па мінус 9, у міліцыі — мінус 12. Дзяржаўныя СМІ (тэлебачанне, радыё, прэса) па даверы атрымалі мінус 13, Нацыянальны сход — мінус 19, мясцовыя органы ўлады — мінус 22, традыцыйныя прафсаюзы — мінус 26. Замыкае табліцу апазіцыя з паказчыкам — мінус 28."
Еврорадио
