Якім чынам можна спыніць пьянства на Беларусі? Якія меры лепшыя: забарона ці заахвочванне? Як спыніць рост алкагалізму? Што рабіць? Пра гэта наш карэспандэнт Ірына Губская размаўляе з лідэрам руху "Ініцыятыва" Андрэем Кімам і ўдзельнікам антыалкагольнага руху жыхароў Курасоўшчыны Леанідам Скарабагатым.
![]() Леанід Скарабагаты |
![]() Андрэй Кім |
Андрэй Кім: Для пачатку трэба адказаць на пытанне: чаму чалавек п'е? Я лічу, што Чалавек не можа займаца тым, чым ён хоча, прадпрамальнікаў заціскаюць паддаткамі і пошлінамі, маладых спецыялістаў па размеркаванні адпраўляюць працаваць у вескі… Чалавек не можа самарэалізавацца.
Леанід Скарабагаты: Так і ёсць. Але гэта толькі адна з прычын. Таксама, трэба яшчэ адказаць на пытанне, якім сілам выгодна спойванне людзей і якім чынам можна гэтым сілам супрацьстаяць? Трэба разумець, што аднымі угаворамі іх не пераможаш. Калі за імі будуць стаяць велізарныя грошы і моц дзяржаўнай машыны - ці зможам мы іх перамагчы простымі ўгаворамі? Трэба, па-першае, павярнуць моц дзяржаўнай улады супраць гэтага зла. А фінансавыя патокі, якія зараз працуюць на спойванне народа, трэба павярнуць на аздараўленне нацыі. Толькі так. Але за гэта прыйдзецца змагацца, бо проста так яны гэта не аддадуць.
Андрэй Кім: Алкаголь каштуе значна танней чым усё астатняе. Прывяду просты прыклад. Вырашыў хлапец схадзіць у кіно, запрасіў дзяўчыну. На двух білет каштуе тысяч 18. Дзве бутэлькі піва можна набыць танней чым за 5 тысяч… Відавочна, алкагольныя напоі у Беларусі занадта танныя, датаго ж неякасныя. Я лічу, што трэба падымаць кошт на алкагольныя напоі, паляпшаючы адначасова іх якасць.
Леанід Скарабагаты: Гісторыя барацьбы за цьвярозасць у іншых краінах паказвае, што, сапраўды, значнае павышэнне кошту алкаголю і тытуню вядзе да змяньшэння ўжывання. Ды і ў нас: чаму людзі выходзяць з запою? Часцей за ўсё таму, што скончыліся грошы. Будзе каштаваць даражэй - грошы будуць сканчвацца хутчэй. Але толькі павышэння коштаў недастаткова. Патрэбен адразу комплекс мер.
Андрэй Кім: Таксама трэба зрабіць добрую інфармацыйную кампанію, і адна маленькая ініцыятыва праблему не вырашыць, трэба моцнае фінансаванне. Я лічу, што сённяшнюю рэкламу на тэлебачанні недапушчальнай, па-мойму "казка пра трох мядзведзяў", ці штосць такое, толькі падрываюць маральны стан грамадства. Трэба рэклямаваць здаровы лад жыцця, а не піва і цыгарэты, не кажучы пра нешта большае… Чаму няма сэнсу адразу забараніць продаж алкаголю? Тут усе проста. Мне было лягчэй знайчсці расейскія лічбы, але я упэўнены, што яны не надта адрозніваюцца ад буларускіх. Па іх дадзеных, забароненыя наркотыкі хоць раз у жыцці каштавалі 80% школьнікаў, а дазволены для продажу алкаголь - 88%. Мы змагаемся за зніжэнне ужывання на 8% ці за здаровую краіну? І яшчэ: калі алкаголь прадаецца афіцыйна, то можна спадзявацца хаця б на дзяржаўны кантроль якасці, а калі продаж будзе з-пад полы, як зараз прадаюцца наркотыкі, то вядома якой якасці будуць напоі і да таго ж ці хочам мы сення, каб квітнела мафія за кошт нашых бацькоў, сяброў і нас? Людзі усё роўна будуць піць і заўседы знойдуцца людзі, гатовыя "дапамагчы".
Леанід Скарабагаты: Калі так меркаваць, то трэба дазволіць гандляваць у крамах і наркотыкамі? Не забараняць, а спадзявацца на дзяржаўны кантроль якасці? Дрэнная ідэя. Дарэчы кажучы, некалькі словаў пра эфектыўнасць забароны: у мяне ёсць дзеці, і я ім з самых малых гадоў тлумачыў шкоднасць алкаголю, тытуню, наркотыкаў. Але акрамя таго, што тлумачыў, я ім яшчэ строго-настрого (кажучы па-руску) забараняў нават дакранацца да гэтай заразы. Зараз дзеці дарослыя, і ніхто з іх, дзякуй Богу, не ўжывае.
Андрэй Кім: Іншая справа, калі у чалавека будзе альтэрнатыва: сям'я, дабрабыт, культурна праведзены час... Калі на кватэру не трэба працаваць усё жыццё, а на выходных вольна можна адпачыць усёй сям'ей. Не пойдзе тады чалавек у бліжэйшую краму за новай бутэлькай гарэлкі, не будзе ўвечары на Нямізе сотні маладых людзей з півам у руках кожны… Трэба змяніць свядомасць кожнага беларуса дзеля сённяшняга дня, дзеля будучыні!
Леанід Скарабагаты: Згодзен. Але не чакаць, пакуль гэта зробіць нехта іншы. Пачынаць з сябе, змяніць сваю свядомасць. Прапаную кожнаму, хто лічыць сябе разумным чалавекам і патрыётам Радзімы, аб'явіць байкот піву, гарэлцы, віну, цыгарэтам. Байкот!
Ад рэдакцыі: За апошнія 15 год насельніцтва Беларусі скарацілася на 600 тысяч чалавек (лічбы ўзятыя з адкрытых крыніц). Нараджальнасць змяншаецца, колькасць смерцяў павялічваецца. Алкаголем у нашай краіне злоўжывае каля 30% насельніцтва. Ужыванне алкаголя на душу - 12 літраў ў год (у 2,5 разы вышэй крытычнага ўзроўню ВОЗ). Штогод тысячы людзей гінуць і атрымліваюць траўмы з прычыны п'янства. Тысячы людзей паміраюць ад хвароб, выкліканых п'янствам і тытунём. Не менш людзей памірае ад хвароб на нервовай глебе, выкліканых пражываннем побач з п'яніцамі, а таксама выкліканых пасіўным паленнем. Беларусь займае трэцяе месца ў свеце па самагубствах. Прычына - п'янства. Акрамя таго, алкаголь і тытунь разбураюць эканоміку краіны. Падлічана, што кожны рубель, укладзены ў алкагольную альбо табачную індустрыю, прыносіць 5-7 рублёў бюджэтных выдаткаў - на лячэнне, на барацьбу з алкагольнай злачыннасцю, на утрыманне дзяцей, у якіх бацькі алкаголікі і г.д. Такім чынам, алкаголікі і курыльшчыкі жывуць мала, паміраюць рана, часта не пакідаючы пасля сябе дзяцей (ці пакідаючы дзяцей слабых). Так праз некалькі пакаленняў наш народ можа знікнуць з зямлі, а нашу зямлю зоймуць іншыя нацыі, якія не ўжываюць гэтую атруту. Калі мы хочам уратавацца ад гэтай чумы ХХІ веку, трэба тэрмінова прымаць меры.