Курасоўшчына - адзінае ў Беларусі места, дзе...
Полацак - адзінае ў Беларусі места, дзе ў школах ёсьць адмысловы прадмет гісторыі роднага гораду - “Полацказнаўства”. І адзіны ў Беларусі горад, дзе стаіць конны помнік князю, які зрабіў Полацак магутным горадам, - Усяславу.
У Полацку адбылося таксама ўрачыстае адкрыцьцё знака Цэнтру Эўропы - яго ўдакладнілі беларускія навукоўцы, а расейскія пацьвердзілі. Цяпер пры наведваньні гораду над Дзьвіной вы можаце займець на памяць сэртыфікат, што былі ў Цэнтры Эўропы.
У Адэссе ёсць вуліца Дзерыбасаўская, Французскі бульвар, Малдаванка, пляж Ланжэрон, Пярэсыпскі мост, Пацёмкінская лесвіца і інш.
У Кіеве ёсць Крешчацік і Кіева-Пячэрская лаўра, у Маскве - Крэмль, у Вашынгтоне - Белы дом і Пентагон, у Парыжы - Бастылія і Эйфелева башня, у Рыме - Калізей.
Ці ёсць якая-небудзь "достопримечательность" у Курасоўшчыне, якой няма больш нідзе? Прапановы дасылайце на адрас рэдакцыі.
